Студэнтаў з Афрыкі правяраюць на мяжы з Расеяй

Студэнты, якія ў дадзены час накіроўваюцца ў Расею з краін Афрыканскага кантынента, на тэрыторыі якіх былі зафіксаваныя выпадкі захворвання ліхаманкай Эбола, павінны прайсці медыцынскі кантроль на мяжы расійскай Федэрацыі.

Медыцынскі кантроль таксама праводзіцца і ў вышэйшых навучальных установах. Па словах віцэ-прэм'ера Вольгі Галадзец: «Цяпер пачатак навучальнага года, і сёння праінфармаваныя ўсе рэктара ўсіх навучальных устаноў, дзе вучацца такія студэнты».

Віцэ-прэм'ер таксама паведаміла, што: «Кантроль ажыццяўляецца на месцах, у аэрапортах». Вольга Галадзец праінфармавала, што інкубацыйны перыяд, на працягу якога могуць праявіцца сімптомы ліхаманкі, складае 21 дзень, таму студэнтаў, якія знаходзяцца ў патэнцыйнай зоне рызыкі, неабходна даволі доўга назіраць.