Дрэнны сон у сталым узросце можа выклікаць прыдуркаватасць

Дрэнны сон у сталым узросце можа прывесці да зменаў мозгу, звязанымі з дэменцыяй, лічаць навукоўцы з Ціхаакіянскага інстытута даследаванняў у галіне аховы здароўя і адукацыі ў Ганалулу.

Новае даследаванне паказала, што пажылыя людзі, якія праводзілі менш часу ў глыбокім сне – стадыі сну, названай павольным сном, мелі значна больш шанцаў страціць клеткі галаўнога мозгу, чым тыя, хто спаў найбольш глыбока. Было таксама выяўлена, што недахоп кіслароду, выкліканы апноэ сну, у чатыры разы павялічваў рызыку пашкоджанняў маленькіх абласцей галаўнога мозгу. Гэтыя змены галаўнога мозгу могуць быць звязаныя з рознымі захворваннямі, такімі як хвароба Альцгеймера.

Спецыялісты вывучылі якасць сну 167 мужчын з сярэднім узростам 84 гады. Пасля таго, як яны памерлі ў сярэднім праз шэсць гадоў, навукоўцы прааналізавалі іх мозг, каб выявіць змены, такія як страта нейронаў і мікра-інфаркты – ўчасткі мёртвай тканіны, выкліканыя кіслародным галаданнем. Кіслароднае галаданне можа быць звязана з апноэ сну, калі дыхальныя шляхі неаднаразова блакуюцца падчас сну. Людзі з недастатковым узроўнем кіслароду падчас сну мелі ў чатыры разы больш шанцаў мець пашкоджанні мозгу, выкліканыя мікра-інфарктамі. З 37 мужчын, якія мала спалі ў стадыі павольнага сну, 17 мелі страты клетак мозгу па параўнанні з 7 з 38, якія праводзілі вялікую частку часу ў фазе павольнага сну.

Эксперты кажуць, што пакуль не ясна, ці з'яўляецца дрэнны сон прыкметай пачатковай стадыі дэменцыі або, наадварот, адсутнасць адпачынку пагаршае гэты паталагічны працэс.